Сёння адбыўся апошні сёлета аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзянам Беларусі ў Мінскім раёне. Удзельнікам было прапанавана 23 лоты. Таргі прайшлі па 16 з іх. На 2 участкі было пададзена па адной заяўцы. На 4 лоты заяў не паступіла, адзін быў зняты з аўкцыёну да пачатку таргоў.
Па самай высокай пачатковай цане - за 80 тысяч рублёў - на аўкцыён былі выстаўлены ўчасткі ў в. Ляскоўка Бараўлянскага сельсавета. Але гэта не спалохала ўдзельнікаў таргоў. На адзін участак прэтэндавалі 16 заяўнікоў. У выніку ўчастак № 217 з электрычнасцю і газам быў прададзены за 241000 рублёў, або 95072 долара ЗША па курсе Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну. На ўчастак №2 падалі 2 заяўкі. Ён таксама абсталяваны электрычнасцю і газам. Лот пайшоў з малатка за 88 000 рублёў, або 34 715 долара ЗША.За 75 тысяч рублёў быў прапанаваны ўдзельнікам аўкцыёну ўчастак №2 у аг. Калодзішчы на вул. Ніжняй. На лот было пададзена 10 заяў. Участак з электрычнасцю і газам прададзены за 206 000 рублёў, або 81 265 долара ЗША.
Лошанскі сельсавет выстаўляў на аўкцыён 4 участкі ў розных населеных пунктах. На самы дарагі ў в. Слабада падалі 5 заявак. Пры пачатковым кошце 21 тысяча рублёў ён прададзены за 60 000 рублёў, або 23 669 долараў ЗША.
Быў попыт, хоць і невысокі, на недарагія ўчасткі ў Юзуфаўскім сельсавеце. Удзельнікам аўкцыёну пашчасціла купіць іх за $ 2-10 тысяч долараў ЗША.
Арганізатарам аўкцыёну выступіў Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі.
Аўтар: Алена Маслоўская.
Крыніца: https://realt.by/news/article/32290/