Сёння адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у Дзяржынскім раёне. Удзельнікам было прапанавана 27 лотаў. Таргі прайшлі па 11 з іх. На 6 лотаў падалі па адной заяўцы, на 10 - заяў не паступіла.
Участкі на аўкцыён выстаўлялі Бароўскі сельсавет (6), Дземідавіцкі (1), Дзяржынскі (6), Путчынскі (6), Станькаўскі сельсавет (2) і г. Дзяржынск — (6). У Бароўскім сельсавеце таргі прайшлі па адным участку ў в. Андрыеўшчына. На лот было пададзена 2 заяўкі. На 5 лотаў заяў не паступіла.
У Дземідавіцкім сельсавеце на ўчастак была пададзена адна заява. Ён таксама рэалізаваны адзінаму заяўніку па пачатковым кошце, павялічаным на 5%.
У Дзяржынскім сельсавеце таргі прайшлі па 4 лотах. На ўчастак у в. Цвяткова была пададзена адна заяўка, участак у в. Юпітэр нікога не зацікавіў.
У Путчынскім сельсавеце таргі прайшлі толькі па адным участку ў в. Каменка. На 2 лоты - участкі ў в. Кавальцы і Путчына - было пададзена па адной заяве. На 3 танныя лоты заявак не паступіла.
У Станькаўскім сельсавеце таргі прайшлі па адным лоце.
У г. Дзяржынску ўчасткі былі прапанаваны на вуліцах Гурына (2), Кальцавой (1), Макаўчыцкая (2) і Светлая (1). Участак на вул. Макаўчыцкай, які быў выстаўлены на таргі за 23 782 рублі, нікога не зацікавіў. На яшчэ адзін участак на гэтай вуліцы, які быў прапанаваны ўдзельнікам аўкцыёну за 33.465 рублёў, прэтэндаваў адзін заяўнік. Па астатніх участках прайшлі таргі.
У 2021 годзе Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі арганізаваў і правёў 7 аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў грамадзянам Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у Дзяржынскім раёне, з іх 3 - па незавершаным будаўніцтве.
Па самай высокай цане ў жніўні прададзены ўчастак у в. Зарэчнае Путчынскага сельсавета. Ён размешчаны на беразе ракі Пціч, недалёка ад лесу. Зямельны надзел налічвае 15 сотак, мае магчымасць падвядзення электрычнасці і газу.
Лот быў ацэнены ў 12 000 рублёў, прададзены за 60 654 рублі, або 24 129 долараў ЗША па афіцыйным курсе Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.
Аўтар: Алена Маслоўская.
Крыніца:
https://realt.by/news/article/32339/