Ацэнка нерухомасці

Кошт якіх аб'ектаў можна вызначыць?

  • Зямельныя ўчасткі

  • Аб'екты жылой нерухомасці

    кватэры, жылыя дамы
  • Аб'екты загараднай нерухомасці

    дачы, катэджы
  • Аб'екты камерцыйнай нерухомасці

    офісныя памяшканні, гасцініцы, гандлёвыя, складскія і прамысловыя плошчы
  • Збудаванні і перадаткавыя прылады

  • Аб'екты, незавершаныя будаўніцтвам

Навошта праводзіць ацэнку нерухомасці?

  • Продаж без правядзення аўкцыёну або конкурсу, уключаючы продаж маёмасці ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва)

  • Унясенне ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы

  • Продаж на таргах (аўкцыёне і па конкурсе), у тым ліку ў працэдуры банкруцтва

  • Перадача ў заклад (іпатэку)

  • Бязвыплатнае адчужэнне

  • Бязвыплатная перадача

  • Перадача ў бязвыплатнае карыстанне, арэнду

  • Перадача ў давернае кіраванне

  • Мена

  • Атрыманне ў спадчыну маёмасці

  • Вырашэнне маёмасных спрэчак

  • Пакрыццё страт (шкоды)

  • Рэалізацыя кіраўніцкіх рашэнняў, за выключэннем пералічанага вышэй

  • Пастаноўка на баланс лішкаў актываў, выяўленых у выніку інвентарызацыі

  • Пастаноўка на баланс актываў, атрыманых бязвыплатна

  • Падзел (вылучэнне) першапачатковага кошту інвентарнага аб'екта

Перавагі

Мінімізацыя рызык фінансавых страт пры здзелках з нерухомай маёмасцю

Атрыманне аб'ектыўнай незалежнай ацэнкі ў найкароткія тэрміны

Ацэнка нерухомасці робіцца на падставе Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (АДРНМ), ацэншчык валодае звесткамі аб тэхнічных характарыстыках, інфармацыяй аб уласніках, наяўнасці абмежаванняў і абцяжаранняў, а таксама прававым статусе ўсёй нерухомасці Рэспублікі Беларусь. З'яўляючыся прафесіяналамі, супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі» правядуць незалежную ацэнку нерухомасці ў самыя кароткія тэрміны.

Для правядзення ацэнкі нерухомай маёмасці неабходна забяспечыць ацэншчыку магчымасць агляду аб'екта ацэнкі і прадставіць неабходныя дакументы.

Замовіць паслугу можна запампаваўшы электронную форму ліста, запоўніўшы яе, прыклаўшы неабходныя дакументы і накіраваўшы па адрасе:

220039, г. Мінск, вул. Чкалава, каб. 321

альбо па электроннай пошце:

спампаваць форму

Тэлефон для даведак